Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

Мітынг-рэквіем "Мы гэтай памяці верныя"

25 чэрвеня ў ДУА "ЦТДіМ "Ювента" г. Светлагорска" прайшоў мітынг-рэквіем "Мы гэтай памяці верныя", прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі і аперацыі "Баграціён". Мерапрыемства сабрала членаў дарослай і дзіцячай палат РС ГА БРПА”, а таксама прадстаўнікоў піянерскіх дружын УА горада.
А таксама, на мітынгу прысутнічалі ганаровыя госці:
Аляксандр Паўлавіч Цярэшчанка - ветэран педагагічнай працы, заслужаны міратворац Фонду Міра.
Валянціна Іванаўна Пятрова — член пошукавага атрада "Эстафета памяці" (прадстаўнік Казлоўскай сельскай бібліятэкі),
Раман Уладзіміравіч Цярэшчанка - камандзір пошукавага атрада «Эстафета памяці».
Члены пошукавага атрада расказалі дзецям пра карпатлівую і складаную работу па ўвекавечанні памяці загінуўшых салдат. На заканчэнне сустрэчы Аляксандр Цярэшчанка прачытаў вершы пра тыя страшныя падзеі, якія перажыў народ у нялёгкія гады вайны.
Такія мерапрыемствы ўмацоўваюць сувязь пакаленняў і перадаюць гістарычную памяць. Мы ўдзячныя ўсім за ўдзел.
#піянерыягомельшчыны
#БРПА

img
img
img
img