«Мае правілы бяспекі»
18 ліпеня ў выхаваўча-аздараўленчым лагеры "Васілёк" ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" педагогі арганізавалі майстар-клас ДПТ "З простай паперы майструем як чараўнікі", падчас якога хлопцы змайстравалі арыгінальныя вырабы сваімі рукамі. Затым яны сталі ўдзельнікамі пазнавальна-забаўляльнай праграмы "Мае правілы бяспекі". Дзеці папоўнілі свае веды ў пытаннях бяспечнай жыццядзейнасці.
