"Мы - будучыя выбаршчыкі"

11 студзеня ў абласным Палацы творчасці адбылося чарговае пасяджэнне Гомельскага абласнога падлеткавага парламента. Тэма паседжання «Мы - будучыя выбаршчыкі».
У кожнага ўдзельніка з'явілася магчымасць паспрабаваць сябе ў сацыяльных ролях: кандыдат, выбаршчык, член выбарчай камісіі, наглядальнік.
Навучэнцы змаглі акунуцца ў працэс перадвыбарнай кампаніі, вучыліся ствараць лозунгі, выступілі з прамовай перад аўдыторыяй і задавалі пытанні.
#ДМГА #ПАДРАСЦОВЫ ПАРЛАМЕНТ



