Пачаўся патрыятычны лагер "Маленькія салдаты вялікай вайны"
Пачаўся патрыятычны лагер «Маленькія салдаты вялікай вайны»
Сёння ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" стартаваў выхаваўча-аздараўленчы дзённы лагер "Маленькія салдаты вялікай вайны".
Праграма першага дня пад дэвізам "Добры дзень, лагер!" уключала гульні на знаёмства і згуртаванне калектыву, віктарыну "Што я ведаю пра вайну", прэзентацыю "Яны змагаліся за Радзіму" і конкурс малюнкаў "Свет вачыма дзяцей".
Наперадзе рабят чакаюць цікавыя мерапрыемствы і напоўненая яркімі падзеямі атмасфера лагернай змены!





