Адкрыты занятак танцавальнага калектыву «Касіяпея»
📢У аддзеле мастацкай самадзейнасці і арганізацыйна-масавай работы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Ювента»г. Светлагорска працягваецца метадычная дэкада.
У ВПІ «Касіяпея» дасведчаным педагогам Ганбары І.У. праведзены адкрыты занятак па харэаграфіі👯♀️.
💃На занятках былі выкарыстаны сучасныя падыходы да навучання, уключаючы інтэграцыю класічнай харэаграфіі з элементамі сучасных танцавальных напрамкаў. Навучэнцы паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, валоданне тэхнікай і ўменне працаваць у калектыве.
