Свята апошняга званка
У гэты сонечны майскі дзень, на маляўнічай Набярэжнай Светлагорска сабраліся настаўнікі, бацькі і, вядома ж, віноўнікі ўрачыстасці - выпускнікі 2026 года.
Пасля кранальных слоў пажаданні і развітанні са школай, выпускнікоў чакала яркая канцэртная праграма. Кожны нумар быў напоўнены шчырымі эмоцыямі і творчым натхненнем. Кульмінацыяй свята стаў пранізлівы школьны вальс - танец, у якім зліліся разам юнацтва, надзея і вера ў будучыню. У гэты момант здавалася, што час замер, а сэрцы б'юцца ва ўнісон з верай аб тым, што ўсё задуманае абавязкова выканаецца.
Вынікам свята стала запрашэнне ўсіх выпускнікоў на захапляльны квэст "Любімаму гораду - 65".
Апошні званок на Набярэжнай Светлагорска стаў важнай падзеяй, якая аб'яднала юныя сэрцы, поўныя надзей і амбіцый. Няхай іх шлях будзе асветлены поспехам, а мары светлагорскіх выпускнікоў абавязкова знойдуць сваё ўвасабленне!
