Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды"«
29 лістапада 2025 года члены дзіцячай палаты і лідэры піянерскіх дружын Светлагорскага раёна прынялі ўдзел
у анлайн-сустрэчы з абласной Радай ГА «БРПА» прысвечанаму запуску рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». 🎄
Мерапрыемства было накіравана на развіццё лідэрскіх якасцей, сацыяльнай актыўнасці і ўмацаванне каманднага духу сярод падрастаючага пакалення.
Падчас сустрэчы актывісты Светлагорскай раённай Рады ГА «БРПА» абмеркавалі план правядзення акцыі ў сваіх установах адукацыі.
Юныя лідэры поўныя энтузіязму і гатовы тварыць цуды для тых, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і клопаце напярэдадні зімовых свят.
Далучайцеся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі!
«Цуды на Каляды»
Дарыце дабро і веру ў цуды разам з намі! ❤️
#БРПА
#піянерыгомельшчыны
#Тэрыторыялідэраў
