«Сцежкамі роднага краю»
У рамках Дня сямейнага адпачынку
21 верасня педагогі і навучэнцы Парыцкага філіяла ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі"Ювента"
г. Светлагорска», а таксама іх бацькі адправіліся ў пешы турыстычны паход «Сцежкамі роднага краю».🏕️ 🌿🍂
Дзень выдаўся сонечны і цёплы - самы час для сумеснага адпачынку на прыродзе. 👍 Кожны знайшоў сабе занятак па душы,
і ўсе ўдзельнікі атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Працяг варта 🤗
