Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

«"Вясновы Кубак"»

img
img
img
img

У дні вясновых канікулаў у Светлагорску адбыўся штогадовы турнір па валейболе "Вясновы Кубак".

Арганізатарамі гульняў выступілі аддзел адукацыі Светлагорскага РВК, Светлагорскае благачынне і Цэнтр творчасці "Ювента". Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю спорту, духоўна-маральнае выхаванне моладзі і прафілактыку наркатычнай залежнасці праз фарміраванне здаровага ладу жыцця.

У турніры прынялі ўдзел каманды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Фінальнае спаборніцтва прайшло ў спартзале ДУА "Сярэдняя школа № 10 г. Светлагорска", дзе спаборнічалі 4 каманды, якія выйшлі ў фінал турніру. Усе спартсмены прадэманстравалі сапраўдную камандную гульню.

Па выніках фінальнага спаборніцтва трэцяе месца ў спаборніцтвах заняла каманда ДУА "Сярэдняя школа № 9 г. Светлагорска". Другое месца заваявала каманда ДУА "Сярэдняя школа № 12 г. Светлагорска". Першае месца ў турніры дасталася дзецям з ДУА "Сярэдняя школа № 4 г. Светлагорска". Прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі, медалямі і граматамі ад арганізатараў гульняў.