"Я патрыёт сваёй краіны"
"Я патрыёт сваёй краіны"
1 красавіка ў г.Мінску праходзіць фінал рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны" ў рамках культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі "Цягнік Памяці".
З прывітальным словам да ўсіх удзельнікаў звярнуўся начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі В.П.Доўнар.
15 навучэнцаў Гомельскай вобласці, пераможцаў абласнога этапа, прадстаўляюць свае партфоліё дасягненняў і творчыя візіткі на суд рэспубліканскага журы.
У бліжэйшы час мы даведаемся імёны ўдзельнікаў акцыі "Цягнік Памяці 2025".
#ЦягнікПамяці


