Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

«Яркі свет дзяцінства»

1 чэрвеня Парыцкі філіял Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" пры падтрымцы мясцовых арганізацый арганізаваў дзіцячае пасялковае свята "Яркі свет дзяцінства", прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Мерапрыемства, якое прайшло ў парку адпачынку пасёлка, стала сапраўдным цэнтрам радасці і весялосці, падарыўшы ўсім жыхарам атмасферу цяпла і творчасці.
Урачыстая частка свята адкрылася цырымоніяй узнагароджання найлепшых навучэнцаў па выніках гэтага навучальнага года. Юным талентам уручылі дыпломы і граматы за іх дасягненні. Яскравым працягам стаў канцэрт, дзе юныя артысты падарылі гледачам запальныя выступленні.
Праграма свята была насычанай і разнастайнай. Дзеці з радасцю ўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі, атрымліваючы памятныя падарункі, і весяліліся на атракцыёнах і гульнявых пляцоўках. Асаблівую ўвагу прыцягнула выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзе былі прадстаўлены лепшыя работы навучэнцаў, якія дэманструюць майстэрства і фантазію юных аўтараў. Салон бодзі-арта ператварыў жадаючых у казачных персанажаў.

img
img
img
img
img