Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

Юбілей АВЭС "Мара"«

img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img

Роўна тры дзесяцігоддзі таму ў Доме піянераў нарадзіўся калектыў, які стаў сапраўднай легендай. Сёння «Мара» - гэта ўзорная студыя, дзе дзеці не проста вучацца спяваць, а спасцігаюць культуру паводзін на сцэне і дораць гледачам чыстае захапленне.

На справаздачным канцэрце гучалі лепшыя эстрадныя хіты, а ўдзячныя гледачы не шкадавалі апладысментаў.

Павіншаваць калектыў прыйшлі бацькі і ганаровыя госці. Алена Хулуп (райкам прафсаюза) пажадала новых перамог, а дырэктарка «Ювенты» Таццяна Шамелава ўручыла кіраўніку студыі Галіне Аляксеенку сертыфікат на развіццё.

Дзякуй, што запальваеце зоркі! Няхай наперадзе будзе яшчэ шмат яркіх канцэртаў! 🔥