Рус
Бел

Апёкі пры спальванні смецця

Нагадаем, што 4 верасня ў горадзе Светлагорску адбыўся інцыдэнт, звязаны з выпальваннем сухой расліннасці і спальваннем смецця на тэрыторыі прыватных домаўладанняў.

Грамадзянка на тэрыторыі ўласнага падвор'я спальвала смецце і пры самастойным тушэнні сухой расліннасці гаспадыня атрымала тэрмічныя апёкі ног. Пасля агляду работнікамі ХМД пастаўлены дыягназ "тэрмічны апёк абедзвюх стоп ног I-II ступені (2% цела)".

Светлагорскі РАНС нагадвае:

каб прыбраць смецце на прысядзібным участку і не дапусціць надзвычайнай сітуацыі, трэба ведаць і выконваць правілы бяспекі. Перш чым распаліць вогнішча, месца вакол вогнішча трэба абкапаць, побач паставіць ёмістасць з вадой, лапату ці вогнетушыцель. Калі вогнішча перагарыць, вуголле заліце вадой ці засыпце пяском. Рабіць усё гэта неабходна толькі ў зацішнае надвор'е і толькі пад кантролем! Памятайце, што хвілінная бестурботнасць можа абярнуцца непапраўнай трагедыяй.