Летні лагер (другая змена)
Другі дзень у аздараўленчым лагеры "Васілёк" ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" прайшоў пад дэвізам "Мая Радзіма - Беларусь". Для дзяцей у атрадах педагогі правялі майстар-клас “Васілёк – сэрцу мілая кветка”, затым адбылася конкурсна-гульнявая праграма “Мая родная Беларусь”. Дзеці спаборнічалі ў вясёлых эстафетах, папоўнілі свае веды аб гісторыі Беларусі, яе славутасцях. Завяршыўся дзень тэматычнай гутаркай, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.







