Летні лагер (другая змена)
9 ліпеня ў аздараўленчым лагеры "Васілёк" ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" быў насычаны і цікавы дзень. Педагогі ў атрадах правялі для рабят майстар-клас “З простай паперы майструем як чараўнікі”. З каляровай паперы і кардону дзеці змайстравалі пацешныя вырабы. Потым у лагеры быў арганізаваны прагляд анімацыйнага альманаха "Мемарыяльныя комплексы Беларусі". Завяршыўся дзень урокам-падарожжам "Цуды Беларусі".





