
10 ліпеня ў аздараўленчым лагеры "Васілёк" ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" для дзяцей была арганізавана займальная квэст-гульня "Ляснымі сцежкамі" на экалагічную тэматыку. Дзеці паспяхова прайшлі ўсе выпрабаванні квэста, прадэманстравалі свае веды аб жывёльным і раслінным свеце Беларусі, а таксама праявілі спрыт і кемлівасць. Затым дзеці адправіліся ў дзіцячую бібліятэку, дзе для іх была падрыхтавана пазнавальная праграма "У гасцях у Вітамінкі". Дзеці даведаліся шмат цікавай інфармацыі, правялі дзень весела і з карысцю