Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

Летні лагер (другая змена)

16 ліпеня ў ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" адбылася сустрэча выхаванцаў аздараўленчага лагера "Васілёк" з урачом па медыцынскай прафілактыцы СЦРБ Людмілай Самаруковай. Госця расказала дзецям аб недапушчальнасці ўжывання энергетычных напіткаў і курэння вейпа, іх шкодным уплыве на здароўе чалавека, асабліва на малады арганізм. Рабяты задавалі лекару розныя пытанні, на якія атрымалі поўныя адказы ад адмыслоўца. Сустрэча атрымалася жывой і пазнавальнай.

img
img
img
img
img
img