«Масты сяброўства»
20 снежня члены дзіцячай палаты Светлагорскага РС ГА "БРПА" з ДУА "Сярэдняя школа #12 г. Светлагорска" і ДУА "Сярэдняя школа #10 г. Светлагорска" прынялі ўдзел у тэлемосце "Масты дружбы" ў складзе каманды Гомельскай вобласці.
Прадстаўнікі Гомельскай, Гродзенскай, Брэсцкай абласцей абменьваліся вопытам работы ГА "БРПА" з прадстаўнікамі "Рух першых" Смаленскай вобласці РФ.
Прадстаўнікі Беларускай піянерскай арганізацыі расказалі актывістам руху першых аб традыцыях святкавання Новага года ў нашай краіне. Сустрэча атрымалася сяброўскай, актыўнай, напоўненай станоўчымі эмоцыямі.
