Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

Вясёлка талентаў-2024!

Сёння ў Светлагорску прайшла цырымонія ўшаноўвання таленавітай моладзі "Вясёлка талентаў" па выніках 2023/2024 навучальнага года. Пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах, навукова-практычных канферэнцый, краязнаўчых, інтэлектуальных, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў і іх педагогаў віншавалі старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў Л.Ф.Вялічка, намеснік старшыні выканкама Л.А.Верасі. В. Чаркас. На сцэну пад апладысменты выйшла больш за 100 навучэнцаў! Інтэлектуалы, спартсмены, юныя таленты ўжо даўно сталі брэндам Светлагоршчыны!