Рэспубліканскі конкурс "У кожнага часу свае героі", прысвечанага 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Навучэнец ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" Яўсееў Георгій стаў прызёрам рэспубліканскага конкурсу "У кожнага часу свае героі", прысвечанага 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.
Прадстаўлены на конкурс праект аб нашым земляку воіну-інтэрнацыяналісту і гурткоўцу Цэнтра творчасці Аляксандру Лашкевічу адзначаны дыпломам 3 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 🇧🇾
Віншуем Георгія і яго кіраўніка-метадыста Кацярыну Грыгор'еву з перамогай і жадаем далейшых поспехаў у справе захавання памяці аб мужнасці і гераізме нашых землякоў, праяўленых у перыяд Афганскай вайны.
