Адзіны дзень бяспекі 2025
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі праводзіць 25 верасня 2025 года Адзіны дзень бяспекі. Мэта мерапрыемства - навучанне грамадзян дзеянням ва ўмовах пажараў і іншых няштатных сітуацый, а таксама аказанні першай дапамогі.
Ключавая роля ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў адводзіцца кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, незалежна ад формы ўласнасці. Менавіта яны з`яўляюцца галоўнымі выканаўцамі Адзінага дня бяспекі на месцах. У гэты дзень работнікі МНС наведаюць шэраг арганізацый, каб аказаць кансультатыўную дапамогу па правядзенні трэніровачных заняткаў, у тым ліку эвакуацыю людзей з будынкаў пры пажары.
Органы ўлады ва ўзаемадзеянні з МНС, МУС, Міністэрствам аховы здароўя і Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа арганізуюць тэматычныя навучальныя пляцоўкі ў месцах масавага знаходжання людзей. На гэтых пляцоўках усе ахвочыя змогуць атрымаць практычныя веды і навыкі, неабходныя для бяспечных паводзін у надзвычайных сітуацыях.
Для зручнасці грамадзян і арганізацый падрыхтавана інтэрактыўная карта з месцамі правядзення мерапрыемстваў, даступная на афіцыйным сайце МНС. Таксама створаны спецыялізаваны раздзел з аўдыё- і відэаматэрыяламі, а таксама наглядна-выяўленчай прадукцыяй - у дапамогу кіраўнікам і работнікам арганізацый пры падрыхтоўцы і правядзенні Адзінага дня бяспекі.
МНС заклікае ўсіх паставіцца да мерапрыемства з разуменнем і прыняць актыўны ўдзел. Бяспека пачынаецца з кожнага з нас.
Даведачна: Адзіны дзень бяспекі праводзіцца ў рэспубліцы з 2018 года па ініцыятыве Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі. Штуршком да правядзення Адзінага дня бяспекі паслужыла трагедыя ў гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" ў Расійскім г. Кемерава, дзе ў 2018 годзе ў выніку пажару загінулі 60 чалавек, з іх 37 дзяцей, яшчэ 79 атрымалі траўмы. Тады ў будынку не было арганізавана апавяшчэнне аб пажары. Не рабіліся спробы па прадухіленні панікі і падчас пажару ў будынку ўтварылася цісканіна. Шмат людзей загінулі каля эвакуацыйнага выхаду, які аказаўся зачынены. З-за позняй абвесткі аб пажары частка наведвальнікаў загінулі ў адной з кіназалаў - шляхі эвакуацыі былі адрэзаныя пажарам.
