Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

«"Зімовы баль-2026"»

Закрыццём акцыі "Нашы дзеці" ў Светлагорску традыцыйна стаў "Зімовы баль-2026" для старшакласнікаў. У віхуры танцаў закруціліся юныя ўдзельнікі балю. Бляск усмешак і ззянне вачэй чароўных дэбютантак, галантнасць і статнасць кавалераў не пакінулі абыякавымі ўсіх прысутных у зале. У паветры панавала атмасфера адухоўленасці, пяшчоты і прыгажосці. З цёплымі словамі прывітання да ўдзельнікаў балю звярнуліся Л.А. Вераксіч, намеснік старшыні Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта і Протаіерэй Аляксандр Кісель. Завяршылася мерапрыемства танцам, які аб'яднаў усіх прысутных у зале.

img
img
img
img
img
img
img
img
img