Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

«"Выпускнік-2024"»

24.05.2024 года ў ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" прайшоў вочны этап раённага конкурсу "Выпускнік года-2024". У конкурсе прынялі ўдзел дзевяць выпускнікоў з сямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. На завочны этап на суд журы нашыя канкурсанты падалі партфоліё на тэму: «Я — асоба« і аўтарскае відэапрадстаўленне »Школьныя гады цудоўныя». Вочны этап складаўся з двух конкурсных заданняў: эсэ-разважанне на тэму "Мая будучыня - будучыня маёй краіны", і творчае прадстаўленне "Свет маіх захапленняў". Пераможца і прызёры будуць аб'яўлены на раённым выпускным балі.