Ваенна-патрыятычны клуб «Баграціён»
29.05.2024 г на базе ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г. Светлагорска" прайшла турысцкая гульня ваенна-патрыятычнага клуба "Баграціён" сумесна з РАНС г.Светлагорска. Для рабят, якія знаходзяцца на розных відах ўліку, была арганізавана турысцкая паласа і тушэнне імітаванага агню.Хлопцы атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой. Удзельнічаючы ў спаборніцтвах, дзеці змаглі адчуць сябе вялікай спартыўнай адзінай сям'ёй, сапраўдным калектывам!
