«Адна радасць на ўсіх - дзіцячы смех!»
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень аховы дзяцей. У Светлагорску святочная пляцоўка "Адна радасць на ўсіх - дзіцячы смех!" разгарнулася ў ДУК "СЦК". Канцэртная праграма, майстар-класы, боды-арт, гульнявыя пляцоўкі, ад устаноў адукацыі Светлагоршчыны, лакацыі ад РАНС, аварыйнай газавай службы, дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Чырвонага крыжа, ДАІ, Асвода выклікалі непадробную цікавасць у дзятвы. На свяце быў дадзены старт летняй аздараўленчай кампаніі "Лета на карысць-2024" і раённай акцыі "Лета ў Светлым-2024".
