Святочны канцэрт для Беларускага саюза жанчын і кіраўнікоў сістэмы адукацыі Светлагорскага раёна
5 сакавіка навучэнцы ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" віншавалі Беларускі саюз жанчын і кіраўнікоў сістэмы адукацыі Светлагорскага раёна. Жадаем вам, каб кожны дзень быў напоўнены яркімі фарбамі, весялосцю і шчасцем, каб у вас заўсёды быў час для любімых спраў, каханых людзей і, вядома ж, для сябе. Няхай ваша сэрца заўсёды будзе поўным кахання і радасці, а ваша хата - утульным і цёплым. Будзьце здаровыя, прыгожыя і шчаслівыя. З надыходзячым святам!
