Святочны канцэрт для ветэранаў педагагічнай працы
4 сакавіка ў ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" прайшоў святочны канцэрт для ветэранаў педагагічнай працы. Нягледзячы на насычаны жыццёвы шлях, вы змаглі захаваць добрае сэрца і прыгажосць, уменне працаваць і перамагаць, любіць і верыць, ствараць цудоўнае і засцерагаць малодшыя пакаленні ад нягод. Прыміце віншаванні ў дзень 8 Сакавіка з цеплынёй, каханнем і павагай. Будзьце здаровыя, радуйцеся тым, што адбываецца. Няхай лёс надарыць вас шчасцем!
