Дзень сямейнага адпачынку "А проста вясна!"«
Дзень сямейнага адпачынку
«А проста вясна» 🌸–
як мы сустрэлі вясну!
1 сакавіка 2025 года ў Парыцкім філіяле Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" прайшоў незабыўны Дзень сямейнага адпачынку "А проста вясна"! 🌷
Гэты дзень стаў сапраўдным святам для ўсёй сям'і.
Нашы таленавітыя навучэнцы і педагогі падрыхтавалі цудоўны канцэрт, які зарадзіў усіх пазітывам і радасцю.
А ва ўтульнай кавярні «Ласунак» 🍰 можна было атрымаць асалоду ад смачных пачастункаў і адпачыць у сяброўскай атмасферы.
Для аматараў забаў працавала бяспройгрышная латарэя і цір
«У яблычак», 🎯 а ў гульнявой зале панавала вясёлая мітусня. Яркія эмоцыі дарыла выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзе кожны мог ацаніць творчасць юных майстроў і іх педагогаў, а таксама майстрых пасёлка.
А для самых крэатыўных прайшоў майстар-клас 🎁 «Падарунак маме і бабулі»! Удзельнікі сваімі рукамі з энтузіязмам стваралі кранальныя паштоўкі-падарункі да
8 сакавіка, уклаўшы ў іх каханне і цеплыня.
