Раённы фестываль мастацкай самадзейнасці работнікаў устаноў адукацыі Светлагоршчыны "80 Мірных гадоў"
Раённы фестываль мастацкай самадзейнасці работнікаў устаноў адукацыі Светлагоршчыны "80 Мірных гадоў", прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, праходзіць на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента". Свае творчыя нумары работнікі прадстаўляюць у розных намінацыях: вакал, харэаграфія, канферанс, чытанне. У зале пануе атмасфера дабрыні, пазітыву, гармоніі і весялосці!
