Рус
Бел

Комплексны музей "Гісторыя Светлагорскага раёна"

Правілы паводзін у музеі

 

Напамінак для школьнікаў

1. Верхняе адзенне і буйныя рэчы здавайце ў гардэроб.

2. Да пачатку экскурсіі знаходзіцеся ў паказаным педагогам месцы, не прыцягваючы да сябе ўвагі навакольных гучнымі гутаркамі ці рэзкімі рухамі.

3. Падчас экскурсіі паводзьце сябе стрымана і спакойна, перасоўвайцеся па залах у тэмпе, які задаецца экскурсаводам.

4.Не чапайце экспанаты.

5. Разглядаючы выстаўленыя ў вітрынах экспанаты, не абапірайцеся і не кладзіцеся на іх. Каб падысці да экспаната, пачакайце, калі адыдуць іншыя наведнікі. Ні ў якім разе не штурхайцеся і не рассоўвайце іншых локцямі. Прапускайце наперад невысокіх рабят.

6.Уважліва слухайце экскурсавода. Калі ўзніклі пытанні, не перарывайце аповед, задайце іх, калі гурт будзе пераходзіць да наступнага экспаната.

 7.Калі вам не цікава, паводзьце сябе так, каб гэта не замінала іншым наведвальнікам музея.

 8.Ёсць у музеі недапушчальна.

 9. Прыкметай нявыхаванасці лічацца крытычныя выказванні ў адрас аўтараў твораў і працы экскурсавода. Калі ўзніклі нейкія пытанні ці рознагалоссі, па тлумачэнні можна звярнуцца пасля заканчэння экскурсіі.

 10. Не забудзьцеся падзякаваць супрацоўніку музея за нададзены вам час.